Бай - ка
Трапіў Корак на падворак.
(Гулянка, пэўна, там была),
Ды, прычакаўшы надвячорак,
Чарга да Корачка дайшла.
Гасцюн аб Корак спатыкнуўся,
Няўдала неяк паслізнуўся:
- Хто гэта смецця накідаў,
Я ледзьве шыю не зламаў? -
Чуў не аднойчы, як абразу,
І ўцяміў Корачак адразу:
- Захочуць зноўку адкруціць,
Не ўдасца ім – мо, кінуць піць!
Автор:
Мария Масло
Добавить комментарий