Гэта важна
Ясней за ўсiх бачаць нашыя недахопы як раз тыя людзі,
Якія ахвотней за ўсё зачыняюць на іх вочы.
(Ж.Расін)
Недамоўленасць у словах, у сказах…
Іншы раз яна разбурае сяброўства?
Размаўляючы дваякім сэнсам мы лунаем адзін ад аднаго ў віртуальным сусвеце, кожны ў сваім.
І прыдумваем самі недамоўленыя або двухсэнсавыя выразы, як быццам мы можам чуць чужыя думкі.
Чаму б нам не гаварыць проста, каб можна было зразумець сэнс сказанага…
Ён зірнуў у іншы бок, ён махнуў рукой пры гутарцы…
Гэта нешта значыць, лічым мы!
Але няўжо не можа быць усё гэта… не звязана з гутаркай.
Ну, проста так махнуў. Ну, проста так зірнуў.
Ну, можа падумаў у гэты момант аб сваім.
Не.
Мы фантазіруем і выдумляем усякія глупства – тчэм павуцінне.
І самі ў гэтай павуціне заблытваемся канчаткова.
Гэтак бывае! Хіба не?
Давайце будзем гаварыць выразна, дакладна і зразумела.
Бо гэта – так важна!
Добавить комментарий