Лісце пріляцела



Раненька,
На зорцы, на зары
Прыляцелі
Цёплыя вятры.

Сонца на блакіт снягоў
Прынеслі,
Зазвінелі ручаі,
Як песні.

Прыляцелі жаўранкі
Здалёк,
Кожны галасок,
Нібы званок.

І шпакі за імі
Прыбылі,
Свіст парассыпалі
На палі.

Вось і лісцікі
Нарэшце прыляцелі,
Густа на галінках дрэў
Паселі.

Птушак слухаюць,
Паветра п’юць
І, здаецца,
Зараз запяюць!

 

 

(1975г. Уладзімір Карызна)

 

Дальше

 

 

 
   
  Основная картинка Фото пользователя