Лясныя скарбы
Я часта і доўга па лесе блукаю,
Дзівосныя скарбы яго сабіраю:
Зязюль кукаванне
І песні драздоў,
Грыбное маўчанне
І звон ручайкоў,
І смутак ракіт,
І крынічак блакіт.
І водар сасновы,
І пах чабаровы,
Рабіны цяпло
І бярозак святло…
Я самы шчаслівы, багаты,
Вяртаюся з лесу дахаты.
(1981г. Іван Муравейка)
Дальше
Автор:
Кот
Добавить комментарий