Мая "Ніва"
Роднай вёсцы Гурыны прысвячаецца
Тут поле рапсава калышацца,
Хвалюе срэбрам сенажаць,
Крылом бусловым песня пішацца,
І запрашае шанаваць
Усё сваё, усё тутэйшае.
І, памнажаючы запас,
Спытай суседа ты старэйшага,
Што тут было ранней, да нас.
Вытокі гэтыя крыніцаю
І скарбам лепшым будуць нам,
Мінуць нас буры навальнічныя,
Сябрамі станем мы вятрам.
Автор:
Мария Масло
Добавить комментарий