Няхай пануе шчасце
Можа гэты верш
назваць мне гімнам?
Пра мужчын я сёння вам скажу
Толькі дзякуючы моцной
палавіне
Я смялей удалячынь гляджу.
Тым, каго прырода надзяліла
Сілай,
Словы шчырыя патрэбны
не менш нас,
І ўсмешка, і падтрымка
мілай
У кожнае імгненне
у кожны час.
Ім заўсёды хочацца павагі,
Чалавечай годнасці, добра,
І пяшчоты, і бясконцай
увагі,
Светлага, душэўнага цяпла.
Я за тое, хай пануе шчасце,
Разуменне, згода і любоў,
Нас мінаюць розные
напасці
Да пакрытых сівізной
гадоў!
Автор:
Мария Масло
Добавить комментарий
О! О нашей сильной половине - просто здорово!