Паміж намі гады і стагоддзі

 

Паміж намі гады і стагоддзі,
Дзьмуць сівыя вятры ў нягоддзе.
Ды, чым больш я з Табой размаўляю,
Повязь гэтых вякоў адчуваю,

         - Годзе! Просіць сусвет у адчаі.
         - Будзе! Кажа паэт і чакае.

Што чакаць? Не будзіце маўчанне,
Лепш паслухайце ніў хваляванне,
Бо цяпер каласуецца жыта,
Значыць – спее і блізка прыбытак!

А астатняе, як дапаўненне,
Калі чыстае наша сумленне.
Важкасць думкі такой адчуваю,
І на сэрцы ні кроплі адчаю!

 

 

 

 

Далей