Роднасць
Зноў, нібы ў снах прарочых,
Бачу ўсё ясна-ясна:
Любай матулькі вочы,
Постаць яе ля вязаў…
Быццам ідзе па глебе,
Той – ні канца, ні краю…
А ў сінім-сінім небе
Сонейка дзіўна грае.
Усё тут хвалюе сэрца:
Рэчка і дуб прыкметны…
І нікуды не дзецца
Ад успамінаў светлых.
Наша старая хата
Па-над ракой Лідзейкай,
Ў ей усяго багата,
Хлеб мне там і пасцелька.
Там і маё каханне
Ў белай сукенцы новай
Шчыра мяне вітае
Матчынай роднай мовай.
Автор:
Леонид Винник
Добавить комментарий