Святое маўчанне

 

Ты мне нічога не кажы,
Бо я даўно ўжо на крыжы
Была, была не раз распята?

Хіба даремна хтось сказаў:
“Ну, нібы з крыжа знята”.

Так, тыя, хто ўратавалі,
Не проста так мяне здымалі:
Не ўсе йшчэ зведала я мукі,
Не абдымалі твае рукі
Мяне пяшчотна і ласкава

Дзе  смак разлукі так гаркава
Ўпарта зноўку праступае,
Ў чаргу за шчасцейкам вяртае.

Я раскрыжую свае рукі,
Каб шчаслівей жылі ўнукі
Ты мне нічога не кажы,
Для серцаў роднасных
      няма мяжы.

 

 

Дальше