Узлёт
Імкнуцца птушкі ў аблокі,
І позірк цешаць белізной,
А сам пачын гэты высокі
Сімвалізуе нам спакой.
Пяшчотны дотык рук шчаслівых,
Як мары сэрцаў маладых,
Мацуе, лашчыць птушак крылы,
“Шануйце!” – чуецца ўслых.
Так-так, шануйце! Асцярожна
Сваіх пачуццяў чысціню,
Бо толькі гэтак будзе можна
Ўзысці на лёсу вышыню.
Автор:
Мария Масло
Добавить комментарий