Вяртанне
Да пары, да часу
Носіць збан ваду.
Стоптаны абцасы,
А я ўсё іду…
Да сваёй хаціны,
Да сваіх мясцін,
Дзе свой след пакіну,
І чаму адзін?
Падаб’ю абцасы,
Замяню шнуркі,
У душы – запасы,
На стале – глякі.
Вырасце садочак,
Задыміць камін –
Во дзе мой слядочак,
Можа й не адзін!
Автор:
Мария Масло
Добавить комментарий