Завіруха
Ізноў зіма сівее,
І вецер голле гне,
А злосная завея
Раве, раве, раве.
У шчыліны забьецца,
Да шчэнту запячэ,
А потым засмяецца
І з свістам уцячэ.
А ты стаіш разявай
Ізноў на скрозняку,
Што разарваў, як звяжаш
Ты на сваім вяку?
Автор:
Мария Масло
Добавить комментарий