Берагіня мая!

 

Маё Сонейка ясное,
Мая Зорка нязгасная!
Ты ніколі не спознішся,
Ты ніяк не праспіш.

Ты з-за хмаркі ўглядаешся,
Шчодра нам усміхаешся,
Усім дорыш пяшчоту ты,
Дасылаеш любоў.

Твая ласка бязмежная,
Ты заўжды незалежная-
Берагіня жаданняў,
Нашых мараў і сноў.

Твае ранкі світальныя,
Вечары развітальныя
Непахісна сцвярджаюць нам
Моц абраных шляхоў.

Сонца свет разліваецца,
Новый дзень нараджаецца.
-Прывітанне!- мне чуецца
      Для ўсіх землякоў.

 

Дальше