Бацькi i дзецi

Читает автор Мария Масло

 

У хвіліны роспачы, няўдачы
Безнадзейнасць стукае да нас,
Закрывае вочы слёзным плачам,
Правярае вытрымкі запас.

Свет навокал непрыемна шэры,
І не бачыцца блакіт нябёс.
Хто пасеяў, раскажыце, цемру,
Хто нам падарыў такі складаны лёс?

А ці чулі, як душа прасіла
У адзіноце безвыходных мук,
Апускалі, забіралі сілы
Сум, адчай, бездапаможнасць рук?

Проста памаўчыце, сядзьце побач,
Зразумейце сэрцам і душой.
І , упэўнена, адступіць роспач,
Прэч адыдзе жудасны настрой.

Мы ў адказе, дарагія мамы,
Таты, таты гэта кажу й вам,
За дзяцей нязбыўшыяся мары,
За іх лёс без непрыстойных плям!

Каб сваім камечанным сумленнем
Не прыйшлося потым гараваць:

-Ну і дзеткі выраслі – каменні!

Каб не сталі потым папракаць!

 

 

Дальше