Час такі імклівы

 

Час такі імклівы,
Думкі скарачай.
Будзь заўжды шчаслівы,
Адганяй адчай.

Не паказвай болю,
(Йшчэ каму баліць?)
Сцісні ў кулак волю,
Ране дай зажыць.

Доўга не вагайся.
Выбірай хутчэй,
Замест слёз – усмешка,
Будзе так ямчэй.

Асуджэнне – зваду
З сэрцайка – далоў,
Як сумленню здраду,
Выкінь ты з галоў.

Прыклад – лёс запалка –
Мгненне і ўсяго,
А гарыць ён палка,
Дорачы агонь.

Думай светла, чуйна
Аб усім жывым,
Доля запануе
Ў жыцці тваім.

Гойдацца даволі,
Думак след шліфуй,
Гартуй сілу волі,
Голас трэніруй.

 

Далей