"Дзе ты, дзе ты сонейка..."

 

Дзе ты, дзе ты сонейка
Прамяністы дзень?
Мне с табою вольненька
І – жаданы цень.

Без цябе цямніцаю
Стала ўсё наўкол
Ды жывой вадзіцаю
Дождж падзе на дол.

Збажына падымецца
Ўстане сенажаць
Ўсе нягоды спыняцца,
Будзем святкаваць.

Сціплаю усмешкаю
Радасных вачэй
Сэрцайка пацешыцца
Стане ўсім цяплей.

І вясна жаданная
Запануе зноў –
Сустракаем з вернасцю
Шчырасць і любоў!

 

Далей