Ефрасінні ў Полацк

 

Мая дарадца, мая сястрыца,
Хачу табе я пакланіцца.
Так наслаіліся стагоддзі,
Што цяжка нам адчуць прыплоддзе
Святых надзей тваіх і мараў.
Ды хопіць! Хопіць ужо ахвяраў.
Даруй жах гэтае дрымоты,
Бо сярод рокату грымотаў
Мы ўсёткі здольныя адчуць,
Што нас у лепшае вядуць
Любві гаючыя праменні:
Мы ўсё менш кідаем каменні,
Калі хто нас і абражае,
Дарэмна часу не губляем,
Бо толькі той павагі варты,
Хто на святло ідзе ўпарта!
Мая дарадца, мая сястрыца,
Не дазваляй са шляху збіцца!

 

 

Далей