"Мы жывём на адной зямлі..."

 

Мы жывём на адной зямлі.
Адчуваеш? Яна знямела!
Тут віхуры снягі мялі,
І ад гора зямля самлела.

Дапаможам устаць з калень
І паверым у сілу неба.
Кліча час нас да перамен,
Яго траціць дарма не трэба.

Што мы дзелім зямлю бацькоў,
Продкаў нашых жа кроім душы!
Так, набіўшы шмат сінякоў,
Беларусь мы сваю задушым.

Азірніся, прыстань, узваж,
Хай прыступкі мятро “Нямігі”,
Як натоўпу сляпы віраж,
Стануць ў горы апошнім мігам!

 

Мы жывём на святой зямлі...

 

 

Далей


 
   
  Основная картинка  
   
Сайт художника