Паміж намі гады і стагоддзі

 

Паміж намі гады і стагоддзі,

Дзьмуць сівыя вятры ў нягоддзе.

Ды, чым больш я з Табой размаўляю,

Повязь гэтых вякоў адчуваю,

-         Годзе! Просіць сусвет у адчаі.

-         Будзе! Кажа паэт і чакае.

Што чакаць? Не будзіце маўчанне,

Лепш паслухайце ніў хваляванне,

Бо цяпер каласуецца жыта,

Значыць – спее і блізка прыбытак!

А астатняе, як дапаўненне,

Калі чыстае наша сумленне.

Важкасць думкі такой адчуваю,

І на сэрцы ні кроплі адчаю!