Восень
Восень, восень… О, ты – чарадзей!
З дрэў лісце навошта зрываеш?
З кожным тыднем усё халадней,
Аж душа ледзянее, змярзае.
Такі смутак, такая журба:
Клён з бярозкай сваёй
не паспеў развітацца.
Чырванее рабіна, у адзіноце – вярба…
Ды куды толькі вам, мне скажыце,
спяшацца?
У халодную Зіму, у Завіруху сівую,
Ну, а я па табе, па табе я смуткую,
Ты мой клён кучаравы, прыгажосць і
пяшчота,
Я табою жыву,уздыхаючы ўпотай.
Пройдуць восень, зіма,
І настане ізноў абуджженне-
Гэта наша вясна,
Адсвяткуем яе нараджэнне!
А пакуль апускаецца восень
На землю і ў сэрцы людскія,
Няхай будуць шчаслівымі лёсы,
Што выношваюць мары святыя.
Я хачу, каб ніякі туман
Не заслаў людзям к шчасцю
дарогі,
Каб размыла дажджамі
абман
Зніклі ўсе перашкоды, трывогі.
Добавить комментарий