Родные словы
"Усю Беларусь – неаб’ятну,
як мора,
Убачыць у ясным, як сонца,
святле"
(Купала Я.)
Яны даспадобы мне, хай і старыя,
Не толькі ў гучанні хвалюючы змест,
Як многа гавораць мне назвы такія –
Мінск,
Пінск,
Клецк,
Мір.
А вораг находзіў, - бязлітасна білі,
Трываць не хацелі абразы і слёз,
І разам з Бярозаю катаў тапілі –
Пціч,
Друць,
Сож.
Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.
У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, -
Блонь,
Струнь,
Звонь!
1959г(Пятрусь Броўка)
Автор:
Кот
Добавить комментарий