Салодкая лячебніца
Як толькі за Оршай
Направа павернеш –
Прыедзеш у вёску
Пад назвай Цукерня.
Бабулі ласкавыя
Добра там лечаць
Дзяцей, што цукеркамі
Зубы калечаць.
Тут мыюцца толькі
Салодкай вадою,
І весела ўсім
За салодкай ядою.
З вішнёвым варэннем
Тут вараць ірыскі,
Густы мармелад
Наліваюць у міскі.
На солнечным мёдзе
Пірожные смажаць,
Гузы, сінякі
Тут марожаным мажуць.
З лугоў навакольных
Злятаюцца пчолы
І робяць ласунчыкам
Дзесяць уколаў…
Ды хутка ўсе дзеці
Пытаюць трывожна:
- Ізноўку цукеркі?
- Не хочам пірожных!
Ні хлеба, ні мяса,
Ні кроплі гарчыцы.
Як цяжка лячыцца –
Цяжей, чым вучыцца.
І плачуць, і просяць
Ласкавых бабулек:
- Ах, дайце, бабулі,
Хутчэй нам цыбулі!
Нам хочацца хлеба,
І супу, і кашы:
Прайшла ўжо хвароба
Салодкая каша.
1967г. (Пімен Панчанка)
Автор:
Кот
Добавить комментарий