Мова

 

 

 

 

 

Ты легендарнай Атлантыдаю
У сусвет гісторыі глядзіш,
Але не быць табе забытаю,
Бо ты з пластоў зямных бруіш.
Яднаеш сэрцы чалавечыя,
Лагодзіш душы іх і час,
Нічога, што так пакамечана,
Паразуменне – лепшы прас!
Гляджу ўдалячынь, ужо ўсход ружавее,
Святлее, бліжэе, пяе.
Вось гэтак і слова дужэе, спялее,
Мацуе вытокі свае!

 

 

 

 

Далей